Народная амбасада Беларусі ў Фінляндыі

Кантакты:

Email: [email protected]

https://www.belarusians.fi

https://www.instagram.com/belarusians_suomessa

https://www.facebook.com/groups/865019943543572

 

Народная амбасада ў Фінляндыі была створана беларускай дыяспарай на аснове Згуртавання Беларусаў у Фінляндыі (Suomen valkovenälästen järjestö ry).

Вынікі выбараў прэзідэнта ў Беларусі, якія адбыліся 9га жніўня 2020 году з вялізарнымі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя краінамі Еўразвязу, ЗША, Вялікабрытаніяй, Канадай і шматлікімі іншымі краінамі. І, што найбольш істотна, вынікі выбараў не былі прынятыя народам Беларусі.

Экзіт-пол (апытанне выбарцаў на выхадзе з выбарчага ўчастку), праведзены ў Хельсінкі, пацвердзіў відавочную падтрымку беларусамі ў Фінляндыі Святланы Ціханоўскай. Яна атрымала 89,19% галасоў, тады як Лукашэнка толькі 4,32%. Фальсіфікацыя вынікаў выбараў, масавае празмернае ўжываньне сілы, рэпрэсіі і гвалт, якія ўчыніў рэжым Лукашэнкі супраць мірных пратэстоўцаў, а таксама папранне правоў чалавека ў Беларусі, аб’яднала беларусаў Фінляндыі ў іх імкненні падтрымаць дэмакратычныя змены ў Беларусі.

Мы абвяшчаем аб стварэнні Народнай Амбасады Беларусі ў Фінляндыі дзеля абароны правоў беларускіх грамадзян за мяжой, а таксама прадстаўніцтва інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі.

Рашэнне аб стварэнні Народнай амбасады прымаецца прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Фінляндыі на падставе рэзалюцыі Сусветнага кангрэса беларусаў i падтрымлiваецца Нацыянальным лідэрам Святланай Ціханоўскай і Народным антыкрызісным кіраваннем.

Галоўныя функцыi Народнай Амбасады Беларусі ў Фінляндыі: 

  1. Інфармаванне грамадскасці аб сітуацыі ў Беларусі.
  2. Наладжванне і падтрымка кантактаў з фінскімі ўладамі, грамадскімі аб’яднаннямі, прафсаюзамі, бізнесовымі, навуковымі і культурнымі коламі.
  3. Дапамога грамадзянам Беларусi, якія вымушаны пакінуць сваю краіну.

Рашэнне аб Стварэнні Народных Амбасад было прынята на Сусветным Кангрэсе Беларусаў, які праходзіў 31 кастрычніка – 1 лістапада 2020 году, і замацавана ў рэзалюцыі Кангрэса  (https://belaruscongress.org/resolution).

Згуртаванне Беларусаў у Фінляндыі

Згуртаванне Беларусаў у Фінляндыі (Suomen valkovenälästen järjestö ry) – гэта арганізацыя, якая аб’ядноўвае сяброў беларускай дыяспары ў Фінляндыі.

Мэтамі згуртавання з’яўляюцца прадстаўленьне гуманітарнай, інфармацыйнай і іншай дапамогі беларусам, папулярызацыя беларускай культуры і мовы, пашырэнне ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Фінляндыяй на дзяржаўным, грамадскім і асабістым узроўнях, дапамога інтэграцыі беларускіх эмігрантаў у фінскае грамадства, арганізацыя культурных і адукацыйных падзей, а таксама іншыя мэты, зацверджаныя ў Правілах Згуртавання.